Простая мова

Views:
 
Category: Entertainment
     
 

Presentation Description

No description available.

Comments

Presentation Transcript

Slide1:

Сінтаксічныя канструкцыі з чужой мовай Сінтаксіс і пунктуацыя

Slide2:

Спосабы перадачы чужой мовы Простая мова – чужое выказванне, якое перадаецца даслоўна, без якіх-небудзь лексічных ці граматычных змен. Сродкам перадачы зместу чыйго-небудзь выказвання з’яўляюцца і сінтаксічныя канструкцыі з ускоснай мовай. Яны перадаюцца са зменай зместу і формы выказвання. У сказ простая мова ўводзіцца словамі аўтара. Яны паказваюць, каму належыць простая мова, і дапамагаюць уводзіць яе ў кантэкст новага паведамлення. Сэнсава-граматычныя аб’яднанні, якія ўключаюць у сябе простую мову і словы аўтара, з’яўляюцца спецыфічнымі сінтаксічнымі канструкцыямі , якія выконваюць у выказванні пэўную стылістычную ролю.

Slide3:

Калі простая мова стаіць пасля слоў аўтара, перад ёю ставіцца двукроп’е, а ў канцы – знак прыпынку, якога патрабуе мэта выказвання і інтанацыя: Развітваючыся каля дзвярэй, Сямашка ўспомніў: ”Мы ж цябе да ўрадавай узнагароды прадстаўлялі. Не атрымаў? Схадзі ба Бакуніна ў ваенкамат”(С. Грахоўскі). Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара і мае апавядальную інтанацыю, то пасля яе ставіцца коска і працяжнік: “Ты самая лепшая з дзяўчат”,– сказаў Раман (Л. Дайнека). Калі простая мова з’яўляецца пытальным ці клічным сказам, то пасля яе ставіцца патальнік ці клічнік, а перад словамі аўтара – працяжнік. “Ты самая лепшая з дзяўчат”, – сказаў Раман (Л. Дайнека). Словы аўтара пасля простай мовы прынята пісаць з малой літары: “Я той самы Атрахім Макавей!” – канчаткова прарэзаўся голас у салдата (Р . Сабаленка). “Цябе калі кусалі пчолы?” – нібы жартам спытаўся старшыня (Р. Сабаленка).

Slide4:

Словы аўтара могуць знаходзіцца ў сярэдзіне простай мовы і разрываць яе на месцы кропкі, пытальніка або клічніка. У такіх выпадках пасля першай часткі простай мовы ставіцца (у залежнасці ад інтанацыі) пытальнік або клічнік, а на месцы кропкі – коска. Словы аўтара пішуцца з малой літары і выдзяляюцца з двух бакоў працяжнікамі. Пасля слоў аўтара ставіцца кропка. Другая частка простай мовы пішацца з вялікай літары: “Партызана прывёз! – кіўнуў на Міколу капітан. – Тутэйшы, добра ведае мясцовасць” (І. Новікаў). “П! – а. – П!”. “Ці ж ты разбіраешся ў гэтым? – запярэчыў Мікола. – Не пакаштаваўшы, ведаць не будзеш” (І. Навуменка). “П? – а. – П”. “І тое праўда, – згадзіўся камандзір – Прабівацца будзем разам” (І. Новікаў) . “П, – а. – П”. Калі словы аўтара разрываюць простую мову, дзе не трэба ніякага знака прыпынку ці маглі стаяць коска, кропка з коскай, працяжнік або двукроп’е, словы аўтара выдзяляюцца з двух бакоў коскамі і працяжнікамі . Другую частку простай мовы пачынаюць пісаць з малой літары: “Братачка, - чужым голасам загаварыла Вольга, - што там робіцца! Маці схапілі!... Нават апрануцца не далі” (І Новікаў). “П, – а, – П”.

Slide5:

Сінтаксічныя канструкцыі з простай мовай і знакі прыпынку ў іх Простая мова Словы аўтара ў сярэдзіне простай мовы пасля слоў аўтара перад словамі аўтара на месцы коскі на месцы кропкі , клічніка або пытальніка А: «П». А: «П!» А: «П?» «П», - а. «П!» – а. «П?» – а. «П,– а, – п ». «П, – а. – П». «П! – а. – П». «П? – а. – П».

Slide6:

Сказы з ускоснай мовай Ускосная мова– чужое выказванне, якое перадаецца ад імя аўтара (апавядальніка) без даслоўнага захавання. Сінтаксічныя канструкцыі з ускоснай мовай ужываецца як сродак перадачы зместу чыйго-небудзь выказвання. Але выконваюць яны гэтую ролю спецыфічна, не захоўваючы лексічных, граматычных і інтанацыйных асаблівасцей маўлення той асобы, чыё выказванне перадаецца, а прымаюць форму складаназалежнага сказа. У такім сказе галоўная частка адпавядае словам аўтара, а даданая перадае змест чужога выказвання.

Slide7:

Простую мову можна замяніць ускоснай і перадаць складаназалежным сказам з даданай дапаўняльнай часткай. У такіх складаназалежных сказах даданая частка звычайна далучаецца да галоўнай з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў што, каб, ці і інш.

Slide8:

Сінтаксічныя канструкцыі з няўласна-простай мовай ужываюцца як форма выражэння думак дзеючых асоб, пры дапамозе якой аўтар перадае чыё-небудзь выказванне ад свайго імя. Няўласна-простая мова спалучае асаблівасці простай і ўскоснай мовы. Яна не выдзяляецца ў тэксце, а ўваходзіць у аўтарскае паведамленне. У форме няўласна-простай мовы часцей за ўсё перадаюцца нявыказаныя думкі, пачуцці, перажыванні дзеючай асобы. Таму ў папярэдніх сказах могуць ужывацца такія дзеясловы, як думаць, успамінаць, адчуваць і др. Пятро прыслухаўся. Зноў нехта крыкнуў, але ўжо ў другім баку – у глыбіні лесу. Хто там мог зваць яго (І. Шамякін)? Няўласна-простая мова Няўласна-простая мова шырока ўжываецца ў творах мастацкага стылю як прыём характарыстыкі дзеючай асобы. Ну чым я табе замінаю (М. Паслядовіч)? На пісьме няўласна-простая мова звычайна афармляецца як адзін або некалькі самастойных сказаў, якія непасрэдна ўключаюцца ў аўтарскае выказванне ці працягваюць адзін са спосабаў перадачы чужой мовы ў форме пытальнага ці клічнага сказаў.

authorStream Live Help