"Кірмаш праектаў" для Міншчыны: Краязнаўчы праект

Views:
 
Category: Entertainment
     
 

Presentation Description

No description available.

Comments

Presentation Transcript

Презентация PowerPoint:

Ініцыятыўная група «Маладыя галасы» Фалей Паліна Аляксееўна, Вайнбергер Нэлі Мацвееўна, Дземеш Карына Аляксандраўна, Карабель Дар’я Валер’еўна вучаніцы 10 класа; Мяцельскі Юрый Міхайлавіч, настаўнік геаграфіі Палачанскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна; тэл. +375 29 305 35 59 (Мяцельскі Ю.М.) e-mail: yurametelskiy@gmail.com

Презентация PowerPoint:

краязнаўчы інтэрнэт-праект “Маладзечанскі край у прасторы і часе”

Презентация PowerPoint:

Мэта: фарміраванне вобразу малой радзімы сродкамі рэальных і віртуальных краязнаўчых экскурсій

Презентация PowerPoint:

C утнасць ідэі Маладзечанскі край, як і шматлікія куточкі нашай роднай Беларусі, валодае сваёй унікальнасцю і непаўторнасцю. Аднак не кожны жыхар раёна ці яго госць мае магчымасць здзейсніць рэальнае падарожжа па родным краі ў выніку склаўшыхся аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын. Вось чаму ў нас узнікла ідэя стварэння краязнаўчага інтэрнэт-праекта з распрацоўкай як рэальных так і віртуальных краязнаўчых маршрутаў, як з рэальнымі экскурсаводамі, так і з аўдыёгідамі. А яшчэ наш праект прымеркаваны да Году малой радзімы, што з’явілася для нас стымулам праявіць стваральную і н і цыятыву .

Презентация PowerPoint:

Чаму і каму гэта неабходна У першую чаргу наш праект разлічаны на ураджэнцаў Маладзечанскага раёна, якія па розных аб'ектыўных і суб'ектыўных прычынах пражываюць за яго межам i , але карані іх тут, на славутай маладзечанскай зямлі. Таксама мы лічым, што наш праект стане даступным для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, якія не ў стане пазнаёміцца з нашымі славутасцямі ў рэальнай рэчаіснасці, а зайшоўшы на наш сайт, змогуць знайсці звесткі, якія іх цікавяць пра той ці іншы населены пункт, пра тую ці іншую славутасць. Ну і, па-трэцяе, наш праект створыць інфармацыйны рэсурс для рэальных і віртуальных экскурсійных маршрутаў.

Презентация PowerPoint:

Практычная значнасць праекта заключаецца ў распрацоўцы даведніка па Маладзечанскім раёне, які можа быць запатрабаваны навучэнцамі і настаўнікамі школ, а таксама людзьмі, якія пражываюць як на тэрыторыі нашага раёна, так і за яго межамі. Распрацаваны інтэрнэт-праект дазволіць праводзіць рэальныя і віртуальныя экскурсіі па родным краі. З эканамічнага пункту гледжання ў рамках рэалізацыі моладзевых ініцыятыў, створаны інтэрнэт-праект можа быць запатрабаваны як жыхарамі нашага раёна так і яго гасцямі, турысцкімі арганізацыямі і турыстамі-аматарамі.

Презентация PowerPoint:

Калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца Наш праект доўгатэрміновы, разлічаны прыкладна на тры гады, так як для ажыццяўлення ўсіх нашых задумак патрэбна шмат часу. Рэалізацыя дадзенай ідэі будзе адбывацца на тэрыторыі Маладзечанскага раёна. Якія рэсурсы ў нас ужо ёсць і як будзе выглядаць наш праект у дзеянні? 1. Створана картасхема адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Маладзечанскага раёна з якой выразаны картасхемы тэрыторый асобных сельсаветаў. 2. Складзены «Тапанімічны даведнік і ГІС-атлас айконімаў Маладзечанскага раёна», які можна выдаць у выдавецтве. 3. Распрацаваны маршруты і сцэнарыі краязнаўчых экскурсій «Сцежкамі славутых землякоў», «Музейны турызм Маладзечаншчыны», «Экалагічны турызм Маладзеччаншчыны» па якіх можна праводзіць пазнавальныя экскурсіі. 4. Распрацавана інтэлектуальная гульня «Кола фартуны» «Ці ведаеце вы Маладзечанскі край?» 5. Створаны веб-сайт polochany.jimdo.com , на якім можна пазнаёміцца з нашымі напрацоўкамі.

Презентация PowerPoint:

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Маладзечанскага раёна

Презентация PowerPoint:

Красненскі сельскі Савет Краснае Касцюшкі Ракуцёўшчына Іўкі Малашкі Равякі Мазалі Канчаны Плябань Красоўшчына Ласі Баяры Івонцавічы Казлы Воўкаўшчына Сухадольшчына Гірдзі Свечкі Грунцішкі Калошаўшчына Абрэмаўшчына Малыя Кашэўнікі Сурынты Татаршчына Відзеўшчына Уланаўшчына Уша1 Краснае – цэнтр сельсавета Відзеўшчына – цэнтр СВК Аграгарадкі Вёскі

Презентация PowerPoint:

краснае Вёска ў Маладзечанскім раёне. Цэнтр сельсавета і СПК «Краснае». Знаходзіцца ў 16 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна побач з чыг. ст. «Уша». Вядома з другой паловы Х V ст. пад назвай Краснае Сяло. Паходжанне. Назва паходзіць ад старажытнаславянскага прыметніка красны, што азначае “прыгожы, размешчаны ў маляўнічай мясцовасці”. Колькасць насельніцтва : 3044 чал. Аб’екты сацкультбыту : сярэдняя школа, дом культуры, дзіцячы сад, бібліятэка, аддзяленне сувязі, амбулаторыя, аптэка, лясніцтва, чыгуначная станцыя, крамы і інш. Славутасці: гарадзішча «Замак», касцёл Узнясення святой Дзевы Марыі, Свята-Пакроўская царква, старыя каталіцкія могілкі, магільны склеп Тышынскіх, шмат помнікаў. Славутыя землякі : Арловіч В.А. – акадэмік, доктар фізіка-матэматычных навук; Раманоўскі А.А. – генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа; Новікаў Сяргей – воін-інтэрнацыяналіст, лейтэнант; загінуў у ДРА; узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна).

Презентация PowerPoint:

Ракуцёўшчына Вёска ў Красненскім сельсавеце Маладзечанскага раёна. Знаходзіцца ў 17,5 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, у 1,5 км ад чыг. ст. «Уша». Вядомая з ХVІІІ ст. Паходжанне. Назва вёскі, верагодна, пайшла ад прозвішча Ракуць , якое звязана з балтыйскай асновай rė́koti – “крычаць”. Колькасць насельніцтва : 139 чал. Аб’екты сацкультбыту : адсутнічаюць Славутасці: ф i л i ял л i таратурнага музея i мя Максіма Багданов i ча « Фальварак Ракуцёўшчына » ( тэл . 0176 796141) ; 2 гранітныя валуны; « Максімаў сад»; гідралагічны помнік мясцовага значэння « Максімава крыніца ». Славутыя землякі : У 1911 г. у фальварку «Ракуцёўшчына жыў класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч.

Презентация PowerPoint:

Палачанскі сельскі Савет Мамоны Палачаны Вялікае Сяло Клапачы Сечкі Гаеўцы Груздава Зоранька Груздаўка Канюхі Схоліна Яхімоўшчына Рачкава Рабінавая Літва Баркі Аборак Палачаны – цэнтр сельсавета Яхімоўшчына – цэнтр СВК Аграгарадкі Вёскі

Презентация PowerPoint:

ПАЛАЧАНЫ Аграгарадок . Цэнтр сельсавета і ААТ «Палачаны». Знаходзіцца ў 16 км паўднёва-заходней горада Маладзечна. Як паселішча ўпершыню ўпамінаецца ў 1434 г. Назва паходзіць ад этноніма палачане – выхадцы з Полацкай зямлі. Колькасць насельніцтва : 923 чал. Аб’екты сацкультбыту : сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, ФАП, КПП, чыгуначная станцыя, крамы. Славутасці: старыя могілкі, скляпенне Ходзькаў-Дадэркаў, царква святой Багародзіцы, касцёл святога Роха, будынак чыгуначнага вакзала, КСК «Палачаны». Славутыя землякі : Леанард Ходзька – асабісты сакратар кампазітара М.К. Агінскага; Лукаш Сільвановіч – поўны Георгіеўскі кавалер, ваенны камісар рэўкома Палачанскай воласці; Мікалай Кавалеўскі – выканаўчы сакратар СНД; Рыгор Маскалевіч – герой афганскай вайны, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна).

Презентация PowerPoint:

АБОРАК Вёска ў Палачанскім сельсавеце і ААТ « Палачаны ». Размешчана ў 11 км на паўднёвы захад ад г. Маладзечна , у 3 км ад чыг . ст. « Палачаны ». Вядомая з Х V ст. Хаця ў сярэдзіне 60-х гг. ХХ ст. вёска далучана да Палачан, яна заслугоўвае таго, каб пра яе ведалі. Назва вёска, верагодна, пайшла ад тэрміну абора, « вяроўка». У 1773 г. у гэтай вёсцы князем Ф.К. Агінскім, дзядзькам знакамітага кампазітара М.К. Агінскага, быў пабудаваны касцёл Святога Роха, На жаль, да нашага часу засталіся толькі яго рэшткі. Аборак – радзіма Леанарда Ходзькі – асабістага сакратара М.К. Агінскага. У склаяпенні касцёла пахаваны першы біскуп мінскай дыяцэзіі Якуб Дадэрка. На старых польскіх могілках пахаваны контр-адмірал рускага флоту Іван Канаржэўскі і члены яго сям’і.

Презентация PowerPoint:

ЯХІМОЎШЧЫНА Аграгарадок у Палачанскім сельсавеце. Цэнтр ПСУП «Яхімоўшчына-агра». Знаходзіцца ў 20 км на паўднёвы захад ад г. Маладзечна, у 3 км ад чыг. ст. «Палачаны». Вядома, як паселішча, з канца XV ІІІ ст. Паходжанне. Назва патранімічная, паходзіць ад імя заснавальніка Яхім, Яўхім , ці вытворнай ад яго прозвішча Яхімовіч . Колькасць насельніцтва : 411 чал. Аб’екты сацкультбыту : дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, ФАП, лазня, крама, аграсядзіба «Хутарок на Слабадзе». Славутасці: старынны парк, афіцына, бровар, філіял літаратурнага музея Я.Купалы. Славутыя землякі: у 1906/07 гг. жыў і працаваў на бровары будучы народны паэт Беларусі Янка Купала. .

Презентация PowerPoint:

9 5 13 15 11 7 2 16 14 4 6 12 8 10 Выхад Вынікі 1 3 Гульня «Кола фартуны »

Презентация PowerPoint:

У якім населеным пункце знаходзіцца «Максімава крынічка»? 3 Вёска Ракуцёўшчына Прадоўжыць гульню Адказ Выхад

Презентация PowerPoint:

У якой вёсцы знаходзіцца гэты помнік? 11 Вёска Аборак Адказ Выхад Прадоўжыць гульню

Презентация PowerPoint:

Гульня «Кола фартуны » Малайцы ! Падвядзенне вынікаў Выхад

Презентация PowerPoint:

Краязнаўчы маршрут «Сцежкамі славутых землякоў» Аб’екты паказу 1. Груздаўская царква рыза палажэння Прасвятой Багародзіцы 2. Страчаная архітэктурная спадчына 3. Палачанск і я святыні 4. Конна-спартыўны комплекс “Палачаны” 5. К ультурна-асветніцкі цэнтр 6. Будынак чыгуначнага вакзала 7. Палачанскі цудадзейны камень 8. Сядзібна-паркавы комплекс “Яхімоўшчына” Даўжыня маршруту: 14 км. Працягласць экскурсіі: 4-5 гадзін. Спосабы перамяшчэння: пешы, веласіпедны, аўтамабільны. Форма правядзення: вучэбная (аглядная) экскурсія. Склад групы: школьнікі сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, настаўнікі, турысты-аматары.

Презентация PowerPoint:

Музейны турызм Маладзечаншчыны 6. Філіял літаратурнага музея Янкі Купалы «Вязынка». 7. Філіял літаратурнага музея Янкі Купалы «Яхімоўшчына». 8. Філіял літаратурнага музея М. Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына». 9. Філіял музея гісторыі беларускай літаратуры ў в. Плябань. 10. Філіял музея гісторыі беларускай літаратуры ў аг. Гарадок. 11. Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА «Красненская СШ». 12. Гісторыка-краязнаўчы музей «Спадчына» ДУА «Лебедзеўская СШ». 13. Музей паветраных і вогненных таранаў ДУА «Радашковіцкая школа-інтэрнат» 14. Раённы цэнтр рамёстваў в. Красоўшчына. 15. Помнік Віленскаму тракту. 16. Музей сячкарняў в. Талуі. 6 Маладзечна 8 9 14 Радашковічы Вязынка Ракуцёўшчына Красоўшчына Мясата 15 11 7 16 10 12 Яхімоўшчына Гарадок Лебедзева Краснае Плябань Талуі 13 Мінскі абласны краязнаўчы музей Мемарыяльны комплекс «Шталаг – 342» Музей памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў ДУА «СШ № 14» Музей «Памяць» ДУА «Спецыяльная школа- інтэрнат № 2» Арніталагічны музей ДУА «Гімназія № 3№»

Презентация PowerPoint:

Экалагічны турызм Маладзечаншчыны 9 8 6 5 3 2 1 Маладзечна 1. Гідралагічны заказнік «Рака Вязынка» 2. Ландшафтны заказнік «Бортнікі» 3. Заказнік «Верадова» 4. Біялагічны заказнік «Сасна Веймутава» 5. Помнік прыроды «Максімава крыніца» 6. Помнік прыроды «Крыніца Лешна» 7. Батанічны помнік прыроды «Лістоўніца еўрапейская» 8. Парк прыроды «Маліноўшчына» 9. Парк прыроды «Беразінскае» 10. Парк прыроды «Яхімоўшчына» Геалагічныя помнікі прыроды 11. Шведская гара Гара Капланшчына 13. Гара Курган 14. Гара Маяк Слабодкаўская выдма Расліны Чырвонай Кнігі РБ 16. Шпажнік чарапітчаты Лілея кучараватая Баранец звычайны Пылкагалоўнік доўгалісты Купальнік горны Сон-трава 11 4 12 13 14 15 16 17 18 19 21 20 10 7

Презентация PowerPoint:

polochany.jimdo.com

Презентация PowerPoint:

Што мы плануем стварыць у перспектыве Віртуальны даведнік “Маладзечанскі край у прасторы і часе”; Дадатак да даведніка “Краязнаўчы каляндар Маладзечаншчыны”; Распрацаваць краязнаўчыя маршруты «Агратурызм Маладзечаншчыны», «Рэлігійны турызм Маладзечаншчыны», «Ваенны турызм Маладзечаншчыны»; Кругавыя панарамы асобных экскурсійных аб’ектаў; Аудыёгіды да краязнаўчых маршрутаў; Выпусціць буклеты да краязнаўчых маршрутаў; Наладзіць выпуск сувенірнай прадукцыі з наступнай яе рэалізацыяй на маршрутах.

Презентация PowerPoint:

Што нам для гэтага патрэбна Каманда аднадумцаў (партнёраў); Відэакамера; Каляровы прынтар, сканер, ксеракс; Мультымедыйны праектар; Абсталяванне для вытворчасці сувенірнай прадукцыі (магніты, кубкі, каляндары, пано) Будзем рады супрацоўніцтву! polochany . sch @ gmail . com faley.polina.2002@mail.ru polochany.jimdo.com

Презентация PowerPoint:

Дзякуй за ўвагу! polochany.jimdo.com

authorStream Live Help