445-годдзе Пажэжыну

Views:
 
Category: Entertainment
     
 

Presentation Description

No description available.

Comments

Presentation Transcript

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь РАА Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь РАА Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці 445-годдзе в. Пажэжын Выканаў настаўнік гісторыі ІІ катэгорыі Ходар Генадзь Мікалаевіч Пажэжын 2011

PowerPoint Presentation:

У 2011 годзе в. Пажэжын адзначае сваё 445-годдзе

PowerPoint Presentation:

Чым можа ганарыцца Пажэжын? Чым можа прывабіць пажэжынская зямля сваю моладзь? Гасцей ?

гісторыяй:

гісторыяй прыродай помнікамі людзьмі

PowerPoint Presentation:

Якімі помнікамі гісторыі, культуры і прыроды мы можам ганарыцца?

PowerPoint Presentation:

Самыя старажытныя археалагічныя помнікі адносяцца да бронзавага і жалезнага вякоў .

PowerPoint Presentation:

Вядома, что нашы землі ўвайшлі ў склад ВКЛ у часы Гедыміна (1319-1341 гг.)

PowerPoint Presentation:

1565-1566 гг. праходзіць адміністратыўна-судовая рэформа

Першыя летапісныя звесткі пра Пажэжын у часы Жыгімонта ІІ, калі ўзгадваюцца і іншыя населеныя пункты раёна, напрыклад Каралеўскае Сяло Малая Рыта – паляўнічы домік караля:

Першыя летапісныя звесткі пра Пажэжын у часы Жыгімонта ІІ, калі ўзгадваюцца і іншыя населеныя пункты раёна , напрыклад Каралеўскае Сяло Малая Рыта – паляўнічы домік караля 1566

1566:

1566 Менавіта ў акце рэвізіі “ Брэсцкага староства Ляхавецкага войтаўства Палескай воласці ” сустракаем першае ўпамінанне в. Пажэжын

PowerPoint Presentation:

У 1581 г. і 1584 г. Пажэжын узгадваецца ў судовых дакументак “ аб выдзяленні Лукашом Солтанам Станіславу Брастоўскаму шостай часкі падданых , будынкаў і ўгоддзяў у маёнтку Пажэжын Берасцейскага ваяводства ”.

PowerPoint Presentation:

C вята-Міхайлаўская царква – пабудавана ў 1637 годзе ў гонар архангела Міхаіла , прыналежнасць – уніяцкая .

PowerPoint Presentation:

1792 г. – вядомкпрывілей на парафію Пажэжынскай царквы святога Міхаіла Архангела свяшчэнніку Андрэю Паўловічу . У 1915 годзе тут узвялі яшчэ адну новую царкву . 25 сакавіка 1920 г. яе асвяціў протаерэй Стэфан Жукоўскі . Абодва храмы існавалі да восені 1925 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны пажэжынскія цэрквы былі спалены.

PowerPoint Presentation:

Новая цагляная царква была ўзведзена на сродкі прыхажан ужо толькі ў 1995 годзе .

Сувораўскі калодзеж:

Сувораўскі калодзеж Восенню 1769 г. палкоўнік А. В. Сувора ў перамог атрада барскай канфедэрацыі (братоў Пуслоўскіх) каля арэхаўскага возера. Легенды сцвярджаюць, што канфедэраты атруцілі пажэжынскія калодзежы, каб нанесці шкоду рускім войскам. Тады Сувораў загадаў выкапаць новыя калодзежы конусападобнай формы і абкласці іх каменнем, каб захаваліся надоўга.

Александрыя - Закруцін:

Александрыя - Закруцін У 1877-1878 гг. адбываецца важнейшая для Маларытчыны падзея – будаўніцтва чыгункі Брэст -Ковель. Непасрэдны ўплыў на жыхароў в. Пажэжын аказала адкрыццё чыгуначнай станцыі Александрыя ў 1886 г. , названай так, як мяркуюць даследчыкі, у гонар імператара Аляксандра ІІІ.

А яшчэ прырода…:

А яшчэ прырода…

«Цар-Дуб» - Самае старажытнае дрэва ў Беларусі дуба звычайнага:

«Цар-Дуб» - Самае старажытнае дрэва ў Беларусі дуба звычайнага Узрост – звыш 800 гадоў, вышыня 46 м, дыяметр ствала 2,14 м.

PowerPoint Presentation:

Знаходзіцца ў Пажэжынскім лясніцтве (5 км на ўсход ад вёскі Новае Раматова , 2 км ад чыгуначнай станцыі “ Пажэжын ”)

«Дуб-патрыярх»:

«Дуб-патрыярх» Узрост – 660 гадоў , вышыня – 42 м, дыяметр – 1,68

«Дуб-Патрыярх»:

«Дуб-Патрыярх» помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1966 г) Знаходзіцца ў 3,5 км ад в. Старое Раматова .

«Крыніца»:

«Крыніца» « Крыніца » - прыподны выхад падземных вод. Адзіная крыніца ў Маларыцкім раёне . Знаходзіцца ў 300 м ад шашы Ковель- Брэст паміж 25 і 26 кіламетрамі ва ўрочышчы “ Дыравіца ”. Зараз абсталяваны каменнай кладкай .

«Дубрава Раматоўская» :

«Дубрава Раматоўская » «Дубрава Раматоўская » - участак амаль чыстага дубовага лесу плошчай каля 4 га. Знаходзіцца з паўночна-заходняга боку ад в. Старое Раматова ў лесаахоўнай зоне населенага пункта. Дрэвы вышынёй 20-25 м, іх дыяметр 0.3-0.7 м, Шчыльнасць – прыкладна 15-20 дрэў на 1000 кв. м. Узрост дрэў ад 100 гадоў і болей.

«Пажэжынскія ельнікі»:

« Пажэжынскія ельнікі » помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1963 г.). Знаходзіцца ў Пажэжынскім лясніцтве . 20 участкаў зялёна - мошначарнічных і кіслых ельнікаў , у складзе якіх перавалодвае хуткарастучая карпацкая ель. Агульная плошча 118,5 га. Узрост хвой 70-120 гадоў , вышыня дрэў дасягае 36 м, дыяметр – 0.36-0.48 м. Ель карпацкая пераўзыходзіць хвою еўрапейскую па скораспеласці і таварнасці .

«Плюшч звычайны» :

« Плюшч звычайны » рэдкі рэліктавы від вечназялёнай ліяны . У Беларусі праходзіць усходняя мяжа арэала . Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Вельмі абмежаваная плошча ў 1 га, якая прымыкае з паўднёвага ўсходу да в. Старое Раматова . Знаходзіцца пад пагрозай знікнення .

Пажэжынка:

Пажэжынка Рака Пажэжынка бярэ свой пачатак у лесабалотным масіве на тэрыторыі Брэсцкага раёна каля в Орлянка Маларыцкага раёна . Агульная працягласць – 10.3-10.5 км. З’яўляеццалевым прытокам р. Рыта і ўпадае ў яе каля в Лешніца на паўночным усходзе ад ускраіны вёскі . Вакол яе берагоў са старажытнасці сяліліся людзі . У даліне ракі створана штучнае возера .

PowerPoint Presentation:

Памяць пра вайну…

“Брацкая магіла партызан і ахвяр фашызма, помнік землякам” :

“ Брацкая магіла партызан і ахвяр фашызма , помнік землякам” знаходзіцца ў цэнтры в. Масевічы . Тут захаваны 270 партызан і мірных жыхароў вёсак Масевічы , Новае Раматова , Старое Раматова , Пажэжын , Струга, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны . ” Помнік устаноўлены ў 1975 г. ( скульптар Д. Кравовіч ). Перад помнікам устаноўдены мемарыяльныя пліты загінуйшых жыхароў навакольных вёсак .

“Помнік на магіле ахвяр фашызма (у т. л. сям’і Кіжаватава)” :

“ Помнік на магіле ахвяр фашызма (у т. л. сям’і Кіжаватава )” знаходзіцца ў 1.5 км на паўночным усходзе ад в. Лешніца , у 500 м ад шашы Ковель- Брэст . Захаваны 20 жанчын і дзяцей – членай сямей абаронцаў Брэсцкай крэпасці , якія былі растраляны карнікамі восенню 1942 г. Сярод іх сям’я (5 чалавек , у т. л. 3 дзіцяці ) Героя Савецкага Саюза Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава . У 1979 г. на магіле ўстаноўлены абеліск с зоркай .

«Захаванне Рыгора Бандарэнка:

« Захаванне Рыгора Бандарэнка знаходзіцца на тэрыторыі ст. Закруцін . Захаванне былога жыхара ст. Закруцін , пастушка Рыгора Бандарэнка , які быў растраляны фашыстамі ў 1942 г. Захаваны мясцовымі жыхарамі . Захаванне знаходзіцца пад наглядам Пажэжынскай сярэдняй школы.

Гісторыя адукацыі ў вёсцы:

Гісторыя адукацыі ў вёсцы У 1845 г. адкрываецца сельскае прыхадское вучылішча . У 1865 годзе адкрываецца земскае народнае вушчылішча . 1 верасня 1921 года ў вёсцы Пажэжын была адкрыта польская школа. 1937-1939 гг. – у Пажэжыне арганізавана ў “Доме Людовым ” бібліятэка

Гісторыя адукацыі ў вёсцы:

Гісторыя адукацыі ў вёсцы У 1950 годзе ў вёсцы была адкрыта 7-гадовая школа. Ў 1960 гады яна стала 8-гадовай, а ў 1967 – сярэдняй. Першы выпуск яе адбыўся ў 1969 годзе. А ўжо ў 1971 годзе было пабудавана новае памяшканне на 320 месцаў.

Такім чынам, Пажэжын гэта …:

Такім чынам, Пажэжын гэта …

І яшчэ …:

І яшчэ …

PowerPoint Presentation:

Дзякуй за ўвагу!

authorStream Live Help